Сардэчна запрашаем

Гэты дакумент з'яўляецца спробай сістэматычна апісаць найлепшыя практыкі выкарыстання Terraform і даць рэкамендацыі па самых распаўсюджаных праблемах, з якімі сутыкаюцца карыстальнікі Terraform.

Terraformarrow-up-right ёсць магутным (калі не наймагутнейшы на сёння) і адзным з самых распаўсюджаных інструментаў для кіравання інфраструктурай як кодам. Ён дазваляе распрацоўшчыкам выконваць шмат задач і не абмяжоўвае іх у выбары спосабаў, якія потым будзе цяжка падтрымліваць або інтэграваць.

Некаторая інфармацыя, апісаная ў гэтай кнізе, можа здавацца не найлепшымі практыкамі. Я ведаю гэта, і каб дапамагчы чытачам адрозніць усталяваныя найлепшыя практыкі ад простага суб'ектыўнага спосабу зрабіць што-небудзь, я часам выкарыстоўваю падказкі для надання кантэксту і значкі, якія ўказваюць узровень сталасці для кожнага падраздзела, звязанага з найлепшымі практыкамі.

Праца над кнігай распачалася ў сонечным Мадрыдзе ў 2018 годзе, яна даступная бясплатна тут: https://www.terraform-best-practices.com/arrow-up-right.

Праз некалькі гадоў яна была абноўлена даданнем больш актуальных перадавых практык, даступных у Terraform 1.0. Урэшце, гэтая кніга павінна змяшчаць большасць бясспрэчных перадавых практык і рэкамендацый для карыстальнікаў Terraform.

Спонсары

Калі ласка, звяжыцеся са мнойarrow-up-right, калі хочаце стаць спонсарам.

Compliance.tfarrow-up-right — Terraform Compliance Simplified. Make your Terraform modules compliance-ready.

Translations

العربية (Arabic)chevron-rightBosanski (Bosnian)chevron-rightPortuguês (Brazilian Portuguese)chevron-rightFrançais (French)chevron-rightქართული (Georgian)chevron-rightDeutsch (German)chevron-rightελληνικά (Greek)chevron-rightעברית (Hebrew)chevron-rightहिंदी (Hindi)chevron-rightBahasa Indonesia (Indonesian)chevron-rightItaliano (Italian)chevron-right日本語 (Japanese)chevron-rightಕನ್ನಡ (Kannada)chevron-right한국어 (Korean)chevron-rightPolski (Polish)chevron-rightRomână (Romanian)chevron-right简体中文 (Simplified Chinese)chevron-rightEspañol (Spanish)chevron-rightTürkçe (Turkish)chevron-rightУкраїнська (Ukrainian)chevron-rightاردو (Urdu)chevron-right

Звяжыцеся са мной, калі хочаце дапамагчы перакласці гэтую кнігу на іншыя мовы.

Унёскі

Я заўсёды хачу атрымліваць зваротную сувязь і абнаўляць гэтую кнігу па меры сталення супольнасці, а таксама ўкаранення і праверкі новых ідэй з цягам часу.

Калі вы зацікаўлены ў спецыфічных тэмах, калі ласка адкрыйце пытаннеarrow-up-right, ці вялікі палец дагары на пытанне, якое вы хочаце, каб было разгледжана. Калі вы лічыце, што ў вас ёсць кантэнт і хочаце зрабіць унёсак, напішыце чарнавік і адпраўце pull request (не хвалюйцеся на гэтым этапе пра тое, каб тэкст быў добрым!).

Аўтары

Гэтая кніга падтрымліваецца Anton Babenkoarrow-up-right з дапамогай розных аўтараў і перакладчыкаў.

Ліцэнзія

Гэтая праца ліцэнзавана пад ліцэнзіяй Apache 2. Падрабязней гл. у файле LICENSE.

Аўтары і ўкладчыкі не могуць гарантаваць дакладнасць змешчанай тут інфармацыі. Калі ласка, пераканайцеся, што вы разумееце, што прадастаўленая тут інфармацыя прадастаўляецца задарма, і што аніякіх пагадненняў або дамоўленасцей не заключаецца паміж вамі і любымі асобамі, звязанымі з гэтым зместам або праектам. Аўтары і ўкладчыкі не нясуць і гэтым адмаўляюцца ад любой адказнасці перад якой-небудзь асобай за ўсялякія страты, шкоду або збоі, выкліканыя памылкамі ці хібамі ў інфармацыі, якая змяшчаецца ў гэтым матэрыяле, звязанай з ёю або на якую спасылаецца, незалежна ад таго, ці выкліканы такія памылкі ці прапускі нядбайнасцю, здарэннем або любой іншай прычынай.

Copyright © 2018-2023 Anton Babenko.

Last updated